БЕЛ Ł РУС

У КНДР зрабілі два запускі ракет сярэдняй далёкасці

22.06.2016 / 7:56

Паўночная Карэя зрабіла два запускі ракет сярэдняй далёкасці «Мусудан», паведаміла паўднёвакарэйскае агенцтва Ренхап са спасылкай на неназваныя крыніцы.

Першы запуск адбыўся ў 6 гадзін раніцы па мясцовым часе (апоўначы па Мінску). Другая ракета была запушчана праз некалькі гадзін.

Па ўсёй бачнасці, першы запуск быў няўдалым, удакладняе Рэйтэр са спасылкай на неназваных вайсковых чыноўнікаў з Паўднёвай Карэі. Запуск ракеты зафіксавала амерыканская армія.

Другая ракета, па апошніх дадзеных, праляцела каля 400 км.

Раней Паўночная Карэя ўжо запускала ракету «Мусудан». У красавіку-маі адбыліся чатыры тэставыя запускі. Усе спробы апынуліся няўдалымі.

Па дадзеных паўднёвакарэйскіх СМІ, у КНДР ёсць каля трох дзясяткаў такіх ракет. «Мусудан» можа паражаць цэлі на адлегласці каля трох тысяч кіламетраў.

Гэта дазваляе запусціць ракету ў любую частку Японіі і па амерыканскай тэрыторыі Гуам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула