БЕЛ Ł РУС

ДАІ раіць кіроўцам адмовіцца ад далёкіх паездак у спёку

24.06.2016 / 11:38

Па прагнозах сіноптыкаў, у выходныя чакаецца спёка да 34 градусаў (у Мінску — +30—+31).

Ва ўпраўленні ДАІ МУС адзначылі, што ў такіх умовах надвор'я кіроўцы хутчэй стамляюцца, іх увага рассейваецца, а рэакцыя значна пагаршаецца. У многіх людзей з'яўляецца галавакружэнне, млявасць, санлівасць.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам па магчымасці адмовіцца ад далёкіх паездак, асабліва калі ў аўтамабілі няма кандыцыянера. Пры неабходнасці сесці за руль важна кантраляваць сваё самаадчуванне, не знаходзіцца доўгі час за рулём.

Выпраўляючыся ў дарогу, трэба браць з сабой пітную ваду, праверыць у аптэчцы наяўнасць неабходных лекаў, а таксама — спраўнага вогнетушыцеля ў аўтамабілі.

Рэкамендацыі не выходзіць падчас дзённай спёкі на вуліцу адрасаваныя і пешаходам, якія маюць праблемы са здароўем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула