БЕЛ Ł РУС

МЗС Нямеччыны заклікаў ЕС не ўпадаць у дэпрэсію з-за «брэксіту»

25.06.2016 / 12:48

Еўрапейскі Саюз не павінен «ўпасці ў дэпрэсію ці параліч» пасля вынікаў рэферэндуму ў Вялікабрытаніі, заявіў міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Цяпер ён знаходзіцца ў Берліне, дзе праходзяць тэрміновыя перамовы шасці краін — заснавальнікаў ЕС — Германіі, Францыі, Італіі, Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга.

Штайнмаер мяркуе, што краіны-заснавальнікі ЕС змогуць пераканаць іншых не адмаўляцца ад ідэі адзінай Еўропы.

На наступным тыдні пройдзе першы саміт краін Еўрасаюза без удзелу Вялікабрытаніі. Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што ЕС захаваецца ў складзе 27 краін.

Міністр замежных спраў Францыі Жан-Марк Эро заявіў, што перамовы аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС трэба правесці як мага хутчэй.

Паскорыць перамовы аб «брэксіце» заклікаў і член рады дырэктараў Еўрапейскага цэнтральнага банка Франсуа Вілеруа дэ Гало. Хуткае вырашэнне праблемы знізіць ўзровень нявызначанасці ў эканоміцы, лічыць ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула