БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам сышлі з рэек 14 вагонаў таварнага цягніка 

26.06.2016 / 18:44

Надзвычайнае здарэнне на чыгунцы пад Мінскам: на 32-м кіламетры перагону Калядзічы—Памыслішча каля вёскі Калядзічы сышлі з рэек 14 вагонаў грузавога цягніка. Гэта здарылася ўдзень 25 чэрвеня. Цягнік ішоў з Калінкавічаў і быў сфармаваны з 73 вагонаў, перадае прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

У выніку аварыі перакуліліся 12 вагонаў (6 з металам, 2 — з драўнінай, 1 — з паліўнымі брыкетамі, 2 — з камбікормам і 1 — з бутыляваным сланечнікавым алеем). Пашкоджаныя 200 метраў чыгуначных пуцей і апора кантактнай лініі 27 кВ.

Ніхто не пацярпеў, затрымкі ў руху цягнікоў не было.

Наступствы здарэння ліквідоўваюць 3 аварыйна-аднаўленчыя цягнікі. Мяркуецца, што рамонтныя працы скончацца раніцай 28 чэрвеня.

Прычыну аварыі высвятляе камісія Беларускай чыгункі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула