БЕЛ Ł РУС

Двое загінулых, пяцёра параненых: пад Пінскам «Аўдзі» лоб у лоб сутыкнуўся з аўтобусам

28.06.2016 / 22:14

Nashaniva.com

асцярожна, жорсткія фота

У Пінскім раёне ўвечары 28 чэрвеня ў выніку лабавога сутыкнення «Аўдзі» з аўтобусам загінулі два чалавекі і пяць параненыя.

Як паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, гэта здарылася каля 18.00 на 72-м км аўтадарогі Р6 Івацэвічы — Пінск — Столін.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля «Аўдзі», рухаючыся ў напрамку гарадскога пасёлка Лагішын, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтобусам «Кубань», які перавозіў людзей.

Кіроўца «Аўдзі» загінуў на месцы. Яго дэблакавалі з аўтамабіля работнікі МНС. Шэсць пасажыраў аўтобуса для аказання медыцынскай дапамогі даставілі ў бальніцу, дзе адзін з іх памёр.

Паводле папярэдніх звестак, у аўтобусе знаходзілася 14 чалавек. На месцы здарэння працуюць следча-аператыўная група і супрацоўнікі ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула