У Ніцы грузавік з тэрарыстам урэзаўся ў натоўп і праехаў два кіламетры: 84 чалавекі загінулі
асцярожна, жорсткае відэа
У Ніцы на Англійскай набярэжнай у Дзень ўзяцця Бастыліі, 14 ліпеня, каля 22:30 грузавік заехаў у натоўп людзей і праехаў каля двух кіламетраў. Яго кіроўца застрэлены паліцыяй. Ім аказаўся 31-гадовы мясцовы жыхар туніскага паходжання. У грузавіку знойдзеныя боепрыпасы. Колькасць загінулых вырасла да 84 чалавек. Больш за 100 параненых.
Reuters.com
У французскай Ніцы на Англійскай набярэжнай у Дзень ўзяцця Бастыліі, 14 ліпеня, каля 22:30 грузавік заехаў у натоўп людзей, што чакалі салют, і праехаў каля двух кіламетраў. Яго кіроўца застрэлены паліцыяй. Ім аказаўся 31-гадовы мясцовы жыхар туніскага паходжання. У грузавіку знойдзеныя боепрыпасы. Колькасць загінулых вырасла да 84 чалавек. Больш за 100 чалавек параненых. Сярод загінулых шмат дзяцей.
Той самы белы грузавік, што ўрэзаўся ў натоўп, фота rfi.fr
07:00
У начным звароце да нацыі прэзідэнт Франсуа Алянд заявіў, што ў жандармерыю і ў паліцыю будуць выкліканыя рэзервісты для аховы межаў і гарантавання бяспекі. Надзвычайнае становішча будзе працягнута на тры месяцы.
Кадр руху грузавіка, rfi.ru
***
Як паведамлялася раней, машына праехала праз натоўп некалькі сотняў метраў. Затым нібыта быў адкрыты агонь па людзях. Паводле дадзеных паліцыі, загінулі 80 чалавек, больш за 120 чалавек параненыя. 18 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане.
Улады горада заклікалі жыхароў Ніцы не выходзіць з дамоў.
фота Reuters
Сусветныя лідары выказалі спачуванні з прычыны тэракту
Выказаў спачуванні Барак Абама.
Амерыканская спявачка Хэл-Робінсан-Піт: «Ніца — усім сэрцам з табой»
***
Пасля тэракту ў Ніцы адменяць канцэрт спявачкі Рыяны і фестываль джазу, які павінен быў прайсці з 16 па 20 ліпеня. Усе сцягі ў горадзе будуць прыспушчаныя. Пра гэта паведаміў кіраўнік рэгіёна Праванс-Альпы-Лазурны бераг Крысціян Эстразі. Англійская набярэжная будзе закрыта для наведвання, паведамляе rfi.fr.
Параненых дастаўляюць у шпіталь Пастэр у Ніцы, у шматлікіх - кулявыя раненні. Усе бальніцы Ніцы перайшлі на крызісны план працы. Медыцынскі персанал адкліканы з адпачынкаў і доўгіх выхадных. Апошні раз падобны крызісны план працы аб'яўляўся ў медыцынскіх установах Парыжа пасля тэрактаў 13 лістапада 2015 года..