БЕЛ Ł РУС

На вуліцах Алматы адбылася перастрэлка

18.07.2016 / 09:49

Nashaniva.com

У Алмаце адбылася страляніна ў раёне Алмалінскага РУУС. Па словах відавочцаў, якія перадае «Інтэрфакс», перастрэлка адбылася з удзелам паліцыі.

Раён інцыдэнту ачэплены, у службе выратавання просяць не наведваць раён Алмалінскага РУУС на працягу бліжэйшых гадзін, бо там ідзе спецаперацыя. У сувязі з чым праводзіцца спецаперацыя, не ўдакладняецца.

Па дадзеных Tengrinews, двое паліцэйскіх пацярпелі. Выданне таксама паведамляе, што ў горадзе зачыненыя ўсе збройныя крамы. Як мінімум адзін паліцэйскі загінуў. Таксама агенцтва сцвярджае, што аднаго з удзельнікаў перастрэлкі затрымалі.

У паліцыі казахстанскага горада абвясцілі пра правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула