БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчына загінуў, праваліўшыся ў вентыляцыйную шахту сваёй кватэры

18.07.2016 / 10:06

У Мінску 68-гадовы пенсіянер праваліўся ў вентыляцыйную шахту сваёй кватэры на 6-м паверсе. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МНС па Мінску Віталь Дэмбоўскі.

18 ліпеня ў 5.25 ў МНС паступіла паведамленне ад мужчыны, які жыве на першым паверсе шматкватэрнага дома на пр. газеты «Звязда». Ён распавёў, што з вентыляцыйнай шахты даносяцца стогны.

Ратавальнікі, пабачыўшы шахту, выявілі там пажылога мужчыну ў непрытомным стане. Нягледзячы на ўсе намаганні медыкаў, выратаваць яго не ўдалося.

«Як высветлілася, мужчына праводзіў незаконную перапланіроўку ў сваёй кватэры на 6-м паверсе. Ён вырашыў з вентыляцыйнай шахты зрабіць нішу пад халадзільнік. З самага ранку ён пайшоў на кухню — і праваліўся ў шахту. У выніку ён упаў з узроўню 6-га паверху на першы», — распавялі ў МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула