БЕЛ Ł РУС

У Асіповічах ліквідавалі ўцечку хлору з 200-літровага балона ФОТА

22.07.2016 / 11:24

БелТА

21 ліпеня асіповіцкім выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што на тэрыторыі прадпрыемства на вуліцы Крыловіча знойдзеныя тры металічныя рэзервуары з невядомым газам.

Як аказалася, тры рэзервуары з хлорам (кожны аб'ёмам 200 л) былі размешчаныя на адкрытай пляцоўцы тэрыторыі Асіповіцкага даччынага унітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства «Водаканал».

Балоны былі падвергнутыя карозіі. У аднаго з іх адбылася разгерметызацыя вентыля, і газ выцякаў у атмасферу, удакладнілі ў МНС.

Каб асадзіць аблокі хлору былі выкарыстаныя перфараваныя рукавы. Замер гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі (ГДК) паказаў, што на адлегласці 200 м ГДК хлору не перавысіла нарматыўных паказчыкаў (1 мг/куб.м).

Ратавальнікі абмежавалі допуск у памяшканні работнікаў прадпрыемства. На працу прадпрыемства гэта не паўплывала, тэхналагічны працэс не парушаны.

Кранам прадпрыемства рэзервуар з хлорам быў апушчаны ў ёмістасць з водным растворам кальцынаванай соды.

Перавышэнне ГДК за 200-мятровай зонай не зарэгістравана.

Пагрозы насельніцтву няма. Найбліжэйшыя будынкі знаходзяцца на адлегласці 350 м ад месца ўцечкі.

Кіраўніцтва прадпрыемства падало заяўку для правядзення ўтылізацыі небяспечнай знаходкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула