БЕЛ Ł РУС

Спікерам парламента Літвы стаў Пранцкеціс

15.11.2016 / 10:42

14 лістапада пасля прысягі дэпутаты новага літоўскага парламента абралі спікера. Ім стаў 58-гадовы аграном, доктар біямедыцынскіх навук, намеснік старшыні Літоўскага саюза сялян і зялёных Віктарас Пранцкеціс.

DELFI (A.Ufarto nuotr.)

Выбіралі спікера з двух кандыдатаў — ліберала Эўгеніюса Гентвіласа і Пранцкеціса. Згодна са Статутам, спікера выбіралі на таемным галасаванні. За Пранцкеціса галасавалі 93 дэпутаты, за Гентвіласа — 36, яшчэ 11 бюлетэняў былі сапсаваныя.

Новы спікер — пачатковец у парламенце: ён да гэтага ні разу не працаваў у парламенце, аднак калегі хваляць яго за сціпласць і талерантнасць. Сам Пранцкеціс кажа пра тое, што ў парламенце трэба пазбягаць кпінаў. У 2014 годзе Пранцкеціс стаў віцэ-старшынёй ЛССЗ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула