БЕЛ Ł РУС

Пры пацяпленні плануюць адключаць ацяпленне ў пад'ездах шматпавярховак у Мінску

18.11.2016 / 12:59

Nashaniva.com

Калі на вуліцы будзе плюсавая тэмпература, то ў пад'ездах жылых дамоў Мінска плануюць часова адключаць ацяпленне, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Мяркуецца, што пры выкананні ўсіх неабходных мерапрыемстваў для падрыхтоўкі жылфонду да ацяпляльнага сезона (шкленне вокнаў у пад'ездах, спраўнасць дамафонаў) гэта не выкліча негатыўных наступстваў для тэмпературы ў кватэрах жыхароў, але дапаможа зэканоміць энергарэсурсы.

Як падкрэсліў начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Ігар Тур, такая мера дасць магчымасць эканоміць у цэлым па горадзе 300 тон умоўнага паліва ў суткі.

У выпадку пахаладання пад'езды зноў будуць ацяпляць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула