БЕЛ Ł РУС

Чарговы афіцэр расійскага спецназа загінуў у Сірыі

18.11.2016 / 16:35

Аляксандр Гелагаеў

Выбухам міны быў цяжка паранены і потым памёр у шпіталі афіцэр спецназа Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба РФ Сяргей Пячальнаў.

Пра гэта паведаміла невялікая расійская газета «Раднікоўскі праспект». Горад Раднікі — малая радзіма Пячальнава.

rpnews.ru

Згодна з артыкулам, яшчэ летам 2016 года група з чатырох вайскоўцаў РФ падарвалася на міне. Адзін чалавек загінуў. Пячальнаў і яшчэ адзін былі цяжка параненыя. Абодва памерлі ўжо ў маскоўскім шпіталі.

Імя яшчэ аднаго забітага расіяніна невядомае. Лік афіцыйна прызнаных страт РФ у Сірыі — 14 чалавек.

Мінабароны РФ пакуль не каментуе інфармацыю пра гібель Пячальнава. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула