БЕЛ Ł РУС

France Football назваў уладальніка «Залатога мяча»

12.12.2016 / 22:41

Nashaniva.com

Globallookpress.com

Уладальнікам «Залатога мяча» -2016 стаў форвард мадрыдскага «Рэала» і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду. Ён перамог у галасаванні журналістаў, арганізаваным выданнем France Football

Et le Ballon d'or France Football 2016 est attribué à...

CRISTIANO RONALDO !#ballondor pic.twitter.com/mdecQvFyol

— L'ÉQUIPE (@lequipe) 12 декабря 2016 г.

Раналду стаў другім футбалістам за ўсю гісторыю, які атрымаў «Залаты мяч» чатыры разы. Раней форвард узнагароджваўся прызам у 2008, 2013 і 2014 гг. У студзені уладальнікам пятага «Залатога мяча» стаў аргенцінскі нападаючы «Барселоны» Ліянэль Месі.

Раналду лічыўся галоўным фаварытам у барацьбе за «Залаты мяч». У гэтым годзе ён перамог і ў чэмпіянаце Еўропы, і ў Лізе чэмпіёнаў. Пры гэтым Раналду быў лідарам і ў зборнай Партугаліі, і ў «Рэале». У галасаванні France Football ён апярэдзіў форварда мадрыдскага «Атлетыка» і зборнай Францыі Антуана Грызмана, які стаў найлепшым бамбардзірам Еўра-2016, і Месі, які ў гэтым годзе выйграў толькі чэмпіянат і Кубак Іспаніі.

6 верасня France Football абвясціў аб спыненні супрацоўніцтва з ФІФА, якое працягвалася з 2010 года. Бакам не ўдалося дамовіцца аб працягу сумеснай працы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула