БЕЛ Ł РУС

Былы прэзідэнт Ірана Рафсанджані памёр ва ўзросце 82 гадоў

8.01.2017 / 21:24

nn.by

Былы прэзідэнт Ірана Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані, які быў адным з вядучых палітыкаў краіны ў 1980-1990-я гады, памёр ва ўзросце 82 гадоў, паведамляе BBC.

Рафсанджані быў выведзены з прэзідэнцкай гонкі ў 2013 годзе. Фота EPA.

Па паведамленнях іранскіх сродкаў інфармацыі, ён памёр у выніку інфаркту.

Ён займаў пасаду прэзідэнта з 1989 па 1997 год, але затым прайграў на выбарах 2005 года Махмуду Ахмадзінежаду.

Хоць Рафсанджані быў звязаны з клерыкальнымі коламі, ён лічыўся кансерватыўным прагматыкам, які быў гатовы паляпшаць адносіны з Захадам.

У канцы свайго жыцця ён быў кіраўніком Савета па вызначэнні палітычнай мэтазгоднасці, які вырашае спрэчкі паміж Меджлісам (аднапалатным парламентам Ірана) і Саветам вартаўнікоў канстытуцыі (адмысловым надпарламенцкім органам улады, аналагічным па функцыях канстытуцыйнаму суду).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула