БЕЛ Ł РУС

У Лондане страйкуюць работнікі метро, рух у горадзе паралізаваны

9.01.2017 / 19:37

nn.by

Сёння ў Лондане страйкуюць работнікі падземкі, большасць станцый у цэнтры горада зачыненая, паведамляюць інфармагенцтвы.

У мегаполісе назіраецца транспартны калапс: людзі спазніліся на працу, з-за закрыцця метро многім давялося перасесці на аўтамабілі, ровары або дабірацца пешшу. Гарадскія аўтобусы перапоўненыя, на аўтобусных прыпынках чэргі, вуліцы забітыя машынамі.

Забастоўка будзе доўжыцца суткі. Яе арганізавалі два найбуйнейшыя прафсаюзы — Нацыянальны саюз чыгуначных, марскіх і транспартных рабочых (RMT) і Асацыяцыя наёмных транспартных рабочых (TSSA). Супрацоўнікі пратэстуюць супраць закрыцця білетных кас і скарачэння працоўных месцаў.

Як лічаць актывісты, недахоп супрацоўнікаў знізіць бяспеку пасажыраў, бо тыя работнікі метро, што засталіся, будуць адчуваць празмерныя нагрузкі.

Лонданскім метро штодня карыстаюцца амаль 5 млн чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула