БЕЛ Ł РУС

Расійская авіяцыя нанесла ўдар па турэцкіх вайскоўцах. Трое загінулі

9.02.2017 / 20:53

nn.by

Расійскія ВПС нанеслі ракетны ўдар па турэцкіх вайскоўцах, якія знаходзяцца на тэрыторыі Сірыі, паведаміў Генштаб Турцыі. У выніку бамбавання загінулі трое турэцкіх вайскоўцаў, 11 атрымалі раненні.

Удар быў нанесены па будынку, дзе знаходзіліся турэцкія вайскоўцы, які размешчаны ў ваколіцах сірыйскага горада Эль-Баб, паведамляе Hurriyet Daily са спасылкай на заяву Генштаба.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю турэцкіх вайскоўцаў у выніку здарэння, заявіў Генштаб.

Паведамленні пра тое, што Пуцін прынёс спачуванні Эрдагану ў сувязі з ненаўмысным ударам расійскіх ВПС па турэцкіх вайскоўцах у Сірыі, пацвердзіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула