БЕЛ Ł РУС

Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць з 1 сакавіка

22.02.2017 / 18:03

Nashaniva.com

Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Падаражанне закране прадукцыю ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Цыгарэты Pall Mall Red вырастуць у цане на 5 капеек. На 9 капеек падаражэюць некаторыя віды цыгарэт Cooper, на 2 капейкі стануць даражэйшыя асобныя віды цыгарэт Oscar.

Прадукцыя ТАА «Тытунь-Інвест» не зменіцца ў цане.

Імпартныя цыгарэты таксама не падаражэюць.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула