Графіці з міністрам Шуневічам замазалі
Графіці з міністрам Шуневічам, што з'явілася каля плошчы Перамогі ў Мінску, замазалі.
Пра серыю графіці пра міліцыянераў стала вядома сёння раніцай.
На трансфарматарнай будцы ля плошчы Перамогі было размешчана графіці, якое паказвала міністра МУС Ігара Шуневіча ў палявой форме НКВД і пісталетам у руцэ. Надпіс побач з ім абвяшчае: «Гэта я ганаруся формай і метадамі НКУС».