Грамадства1919

«Гэта мы з пацанамі выкрадаем людзей» — вулічны мастак адказаў Шуневічу графіці

Раніцай у панядзелак у Мінску з'явіўся новы стрыт-арт.

Усяго постараў тры. На вентыляцыйнай шахце метро насупраць галоўнага ўваходу на станцыю Інстытут культуры размясціўся чалавек у выглядзе гопніка: «на кукішках», у спартыўным касцюме і кепцы. Побач з ім надпіс: «Гэта мы з пацанамі выкрадаем людзей. Ігар Яўсееў». [Ігар Яўсееў з'яўляецца начальнікам УУС Мінскага аблвыканкама]

Другі постар размешчаны ў арцы — ўваходзе ў двор Мінгарвыканкама. Ён прысвечаны начальніку сталічнага АМАПа Дзмітрыю Балабу. Побач подпіс: «Гэта я кірую разгонамі мірных сходаў грамадзян. За вашыя грошы».

Трэці размешчаны на «будцы Быкава» - у двары побач з плошчай Перамогі, на трансфарматарнай будцы, дзе калісьці з'явіўся, а потым быў зафарбаваны партрэт Васіля Быкава.

Тут размешчаны постар, які паказвае міністра МУС Ігара Шуневіча ў палявой форме НКВД і пісталетам у руцэ. Надпіс побач з ім абвяшчае: «Гэта я ганаруся формай і метадамі НКУС».

Чытайце таксама:

Графіці з міністрам Шуневічам замазалі

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык10

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязню Міколу Дзядку выставілі новыя абвінавачанні1

Што рабіць з тэлефонам, калі ён пабываў у руках у сілавікоў?4

Чалы: Лукашэнка пакрыўдзіўся на Пуціна14

ДАІ агарадзіла ровар хлопчыка пасля ДТЗ, а яго сцягнулі на металалом3

Хэдлайнерам апошняга званка ў Мінску стаў няўдалы ўдзельнік «Дома-2». Хто такі Алег Маямі?3

У Падмаскоўі ўзарваўся аўтобус, які перавозіў дзяцей у школу2

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі ў ноч на нядзелю

У Беларусі ўжо тры гады прадаюць былы кляштар за адну базавую

Лукашэнка расказаў, які цуд у Беларусі робяць з гаўна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык10

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць