БЕЛ Ł РУС

У Марыупалі ўзарвалі аўтамабіль начальніка данецкай контрразведкі СБУ

31.03.2017 / 11:28

Nashaniva.com

У Марыупалі забіты палкоўнік СБУ Аляксандр Хараберуш, яго ўзарвалі ва ўласным аўтамабілі. Пра гэта распавялі ў прэс-службе ведамства. Па дадзеных «Інтэрфакса» Хараберуш узначальваў галоўны аддзел контрразведкі данецкага ўпраўлення спецслужбы.

Аўтамабіль Хараберуша ўзарвалі каля 8:30 у Цэнтральным раёне горада, дакладныя прычыны выбуху высвятляюцца. Паведамляецца, што ад выбуху выбіла шыбы ў суседніх дамах.

У машыне, па папярэдніх дадзеных, знаходзіўся толькі сам Хараберуш. Паліцыя расследуе гэта як тэракт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула