Стваральніка «Белых крылаў» звольнілі з футбольнай федэрацыі
Па звестках, атрыманых з вартых даверу крыніц, Беларуская федэрацыя футбола звольніла з пасады дырэктара Дэпартамента маркетынгу і камунікацый Уладзіміра Беражкова, які прыступіў да выканання абавязкаў у чэрвені мінулага года.
Прессбол
Прычыну звальнення высветліць не ўдалося, у дадзены момант службовы і мабільныя тэлефоны Уладзіміра Пятровіча не адказваюць.
У снежні на закрыцці сезона Беражкоў заявіў, што не справіўся з задачай росту наведвальнасці чэмпіянату і гатовы несці за гэта адказнасць. Крыху пазней, у разгар скандалаў вакол дамоўных матчаў, Беражкоў склаў з сябе паўнамоцтвы намесніка старшыні камітэта АБФФ па этыцы і выйшаў з яго.
Як паведамілі ў прэс-службе АБФФ, кантракт скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў. Беражкоў узначаліць ТАА «Свой футбол», якое будзе займацца арганізацыяй трансляцый матчаў чэмпіянату Беларусі. Адзначым, АБФФ з'яўляецца адным з заснавальнікаў арганізацыі.