БЕЛ Ł РУС

Трамп: Сустрэчы Тылерсана ў Маскве скончыліся лепш, чым чакалася

13.04.2017 / 06:13

Візіт дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана ў Расію прайшоў лепш, чым чакалася, заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром НАТА Енсам Сталтэнбергам.

«Усё прайшло даволі добра. Можа, нават лепш, чым чакалася», - заявіў Трамп. Ён дадаў, што цяпер ЗША і Расія «зусім не ладзяць» адзін з адным. «Што тычыцца стасункаў з Расіяй, то мы, напэўна, знаходзімся на гістарычным мінімуме ў гэтых адносінах», - сказаў прэзідэнт ЗША.

«Пуцін — лідар Расіі. Расія — моцная краіна. Мы — вельмі-вельмі моцная краіна», — заявіў Трамп. Трэба пачакаць, каб зразумець, як складзецца супрацоўніцтва з Масквой, дадаў ён.

Таксама Трамп чарговы раз выказаўся з нагоды падзей у Сірыі. Як заявіў прэзідэнт ЗША, ён не хацеў бы думаць, што Расія загадзя ведала аб хімічнай атацы ў Сірыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула