БЕЛ Ł РУС

«Залатую пальму» Канскага кінафестывалю выйграў шведскі фільм «Квадрат»

28.05.2017 / 21:07

Nashaniva.com

«Залатую пальму» Канскага кінафестывалю атрымаў фільм «Квадрат» шведа Рубена Эстлунда.

Галоўны герой «Квадрата» — Крысціян, куратар музея, у якога хтосьці крадзе тэлефон і кашалёк. Ён высочвае свой уласны тэлефон праз дадатак і адпраўляецца ў адзін з бедных раёнаў Стакгольма ў спробе вярнуць сваю ўласнасць.

«Здзеклівая мастацтвазнаўчая сатыра на тэму сучаснага мастацтва і марнасць людскіх спадзяванняў адзін на аднаго. Вельмі актуальна і дасціпна», — напісала ў кароткай рэцэніі meduza.io.

Cérémonie du Palmarès / Awards Ceremony #Cannes2017 pic.twitter.com/FOWG1HBAvq

— Festival de Cannes (@Festival_Cannes) 28 мая 2017 г.

Гран-пры дастаўся «120 удараў у хвіліну» французскага рэжысёра Рабена Кампіё. Прыз журы — у «Нелюбові» расіяніна Андрэя Звягінцава.

Найлепшым рэжысёрам прызнана Сафія Копала, найлепшыя акцёры: Дыяна Кругер і Хаакін Фенікс. Ніколь Кідман атрымала спецыяльны прыз юбілейнай 70-й цырымоніі.

Сярод 19 заяўленых фільмаў у Канах была «Лагодная» Сяргея Лазніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула