БЕЛ Ł РУС

Шапіра і Асташэвіч сталі віцэ-прэзідэнтамі НАКа, Ціхан, Шаўцоў, Румас увайшлі ў выканкам

30.05.2017 / 12:08

Cёння на Алімпійскім сходзе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка быў пераабраны кіраўніком НАК.

Першым віцэ-прэзідэнтам НАК абраны заслужаны майстар спорту Андрэй Асташэвіч. Віцэ-прэзідэнтамі НАК сталі рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Сяргей Рэпкін, старшыня ФХБ Сямён Шапіра.

У склад новага выканкама НАК таксама ўвайшлі Дзмітрый Баскаў, Валянцін Баравок, Дзмітрый Піневіч, Сяргей Румас, Іван Ціхан, Любоў Чаркашына, Юрый Шаўцоў, Алег Шэпель, Антон Юспа.

Удзельнікі Алімпійскага сходу выбралі ў ганаровыя члены Нацыянальнага алімпійскага камітэта вядомых у мінулым спартсменаў: трохразовага алімпійскага чэмпіёна па вольнай барацьбе Аляксандра Мядзведзя, алімпійскіх чэмпіёнаў па кіданні дыска Эліну Звераву і фехтавальшчыка Аляксандра Раманькова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула