БЕЛ Ł РУС

Андрэй Хадановіч. Хутка дождж — і неба на ўсе маланкі…

1.06.2017 / 9:58

Хутка дождж — і неба на ўсе маланкі
зашпіляецца па чарзе,
і п’яніць залева зь першае шклянкі,
і дарогу мне разьвязе.

Высыхаюць кроплі — і дзень шчасьлівы
замаўляе: «Песьні пяі!»,
і гучаць шпачыныя пералівы,
і ўстаюць з калень салаўі.

Гэты сьвет ня зломкі пальцам рабілі,
не глухі стары дырыжор.
Дык нашто задыхаемся ў кніжным пыле,
калі ўсім нам
пахне чабор?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула