БЕЛ Ł РУС

Пад Бялынічамі аўтамабіль перакуліўся ў кювет: галава кіроўцы апынулася пад вадой, ён загінуў

5.06.2017 / 10:50

Смяротная аварыя адбылася 4 чэрвеня, каля 17.30, у вёсцы Забалоцце Бялыніцкага раёна.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 56-гадовы кіроўца Hyundai Santa Fe не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у левы па ходзе руху заліты вадой кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся.

У выніку ДТЗ кіроўца памёр на месцы здарэння. Пры даставанні цела мужчыны з салона аўтамабіля яго галава была цалкам пагружана ў ваду. Прычына смерці высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула