БЕЛ Ł РУС

У Расіі ўзарвалі вышку вышынёй са 100-павярховы дом ВІДЭА

9.06.2017 / 10:40

Nashaniva.com

У Кастрамской вобласці Расіі знеслі недабудаваную закінутую тэлевышку А-330, вышыня якой складала амаль 350 метраў. Пра гэта паведамляе LifeKostroma.

Для падрыву ўжылі зарад з кумулятыўным эфектам, які ўзмацняе дзеянне выбуху шляхам яго канцэнтрацыі ў зададзеным кірунку. Зарады заклалі ў аснове і пад адной з расцяжак вышкі.

Магутнасць кожнага з зарадаў складала ад трохсот да чатырохсот грамаў у трацілавым эквіваленце. Пасля выбуху мачта тэлевышкі ўпала ў спецыяльна падрыхтаваную для гэтага прасеку. На час падрыву тэрыторыю тэлевышкі ачапілі ў мэтах бяспекі.

Тэлевышку А-330 пабудавалі ў 1992 годзе, аднак праект замарозілі з-за спынення фінансавання. Закінутая вышка была мясцовай славутасцю для турыстаў і спартсменаў-экстрэмалаў. Хоць канструкцыі не пагражала падзенне, некалькі разоў на ёй адбываліся трагічныя выпадкі з удзелам парашутыстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула