БЕЛ Ł РУС

Джордж Клуні прадаў свой брэнд тэкілы за $1 мільярд

22.06.2017 / 7:47

У галівудскага акцёра Джорджа Клуні, які нядаўна стаў бацькам двайнят, зноў ёсць нагода для святкавання. Прэміяльны амерыканскі брэнд тэкілы Casamigos, адным з заснавальнікаў якога быў Клуні, набыты брытанскім алкагольным гігантам Diageo за 1 млрд даляраў.

Пагадненне з Diageo было падпісана ўсяго праз пару тыдняў пасля таго, як жонка акцёра Амаль Клуні нарадзіла двайнят - дзяўчынку і хлопчыка.

Джордж Клуні заснаваў кампанію Casamigos ў 2013 годзе разам са сваімі сябрамі Рандэ Герберам і Майкам Мелдманам.

Па іх словах, брэнд Casamigos (у перакладзе з іспанскай — «дом сяброў») нарадзіўся пасля начных сяброўскіх пасядзелак з тэкілай.

У Diageo заявілі пра намер зрабіць Casamigos міжнародным брэндам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула