БЕЛ Ł РУС

Самалёт з Беларусі парушыў паветраную прастору Літвы

22.06.2017 / 13:29

Грамадзянскі самалёт «Ан-2» з Беларусі парушыў паветраную прастору Літвы, паведаміла ў чацвер Мінабароны Літвы.

Інцыдэнт адбыўся ў сераду. Самалёт знаходзіўся ў паветранай прасторы Літвы ў 14.03-14.07 і ў 14.14-14.17. Парушэнне зафіксавана сродкамі назірання за паветранай прасторай ВПС Літвы і візуальна.

У сувязі з незаконным перасячэннем дзяржаўнай мяжы Служба аховы дзяржмяжы Літвы пачала дасудовае расследаванне.

У сувязі з інцыдэнтам у чацвер будзе ўручана нота часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве, сказала BNS прэс-аташэ міністра замежных спраў Раса Якілайцене.

Парушэнне паветранай прасторы Літвы зафіксавана ў гэтым годзе ўпершыню. Пра інцыдэнт быў інфармаваны кантынгент НАТА, які ажыццяўляе місію паветранай паліцыі. Былі спробы ўстанавіць сувязь з самалётам, але ён быў без транспондараў.

У канцы красавіка паветраную прастору Беларусі парушыў грамадзянскі самалёт, што заляцеў з Літвы. Лёгкі самалёт P46T пілатаваў грамадзянін Даніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула