БЕЛ Ł РУС

На пляжы ў Хургадзе ўзброены нажом мужчына напаў на турыстаў

14.07.2017 / 17:24

nn.by

Па меншай меры шэсць турыстаў былі параненыя ў выніку нападу ўзброенага нажом мужчыны на пляжы ў егіпецкім горадзе Хургада. СМІ пішуць пра двух загінулых — грамадзян Украіны, паведамляе ВВС.

Пра напад у курортным горадзе Хургада на Чырвоным моры паведаміла МУС Егіпта. Паводле афіцыйных даных, прынамсі шэсць жанчын параненыя, некаторыя з іх знаходзяцца ў крытычным стане.

Агенцтва Рэйтэр, спасылаючыся на паліцыю і крыніцы ў службах бяспекі, паведамляе, што ў выніку нападу загінулі два ўкраінскія турысты. Яшчэ чацвёра чалавек параненыя.

Нападнік затрыманы, яго дапытваюць, каб высветліць яго матывы.

Паводле даных агенцтва, нападнік пранік на турыстычны пляж, праплыўшы па моры з боку грамадскага пляжу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула