БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў аб недапушчальнасці паспешнага вываду войскаў з Афганістана

22.08.2017 / 07:19

Nashaniva.com

Паспешны вывад амерыканскіх вайскоўцаў з Афганістана можа прывесці да ўтварэння ў краіне «вакууму», які «імгненна запоўняць» баевікі з, у тым ліку, «Аль-Каіды» і «Ісламскай дзяржавы».

Пра гэта падчас свайго выступу на базе Майер-Хендэрсан-Хол у Арлінгтане заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, перадае Associated Press.

Таму, па словах палітыка, Злучаныя Штаты павінны працягваць вайну ў Афганістане, каб пазбегнуць «прадказальных і непрымальных» вынікаў хуткага вываду вайскоўцаў з краіны, у якой Вашынгтон знаходзіцца ў стане вайны ўжо на працягу 16 гадоў. «Мы павінны прызнаць рэальнасць, пра якую я тут кажу», - дадаў Трамп, адзначыўшы, што, «праз амаль 16 гадоў пасля нападаў 11 верасня, <…> амерыканцы стаміліся ад вайны без перамогі».

«Мы больш не займаемся пабудовай дзяржаў. Мы забіваем тэрарыстаў», - таксама растлумачыў амерыканскі лідар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула