БЕЛ Ł РУС

Ілан Маск упершыню паказаў скафандр для камерцыйных палётаў у космас

24.08.2017 / 01:00

nn.by

Кіраўнік касмічнай кампаніі SpaceX Ілан Маск апублікаваў у сябе ў Instagram першае фота скафандра, які яго кампанія распрацоўвала разам з NASA.

Нядаўна стала вядома, што кампанія Маска праводзіць фінальныя выпрабаванні новага скафандра для праграмы камерцыйных палётаў NASA. І вось, з'явілася яго першае фота:

Маск напісаў, што гэта першая фатаграфія скафандра SpaceX, якая з'явілася ў сетцы, а яшчэ больш фатаграфій з'явіцца ў бліжэйшыя дні. Таксама ён адзначыў, што гэта сапраўды рабочы варыянт скафандра, які быў правераны пад падвойным вакуумным ціскам, а не макет.

«Пры распрацоўцы было неймаверна складана збалансаваць знешні выгляд касцюма і яго функцыянаванне», — напісаў Маск.

SpaceX вядзе распрацоўку ўласнага скафандра з 2015 года. Маск ставіў перад сваімі тэхнікамі задачу зрабіць скафандр, які б выглядаў сучасна і пры гэтым быў вельмі надзейным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула