БЕЛ Ł РУС

На кватэру Лябедзькі наклалі арышт

4.09.2008 / 14:32

Зьміцер Панкавец

Лідэру АГП Анатолю Лябедзьку прыйшло паведамленьне пра гэта з Цэнтральнага суду сталіцы. Падстава — нібыта няспалочаны штраф за «Эўрапейскі марш». Пікантнасьць у тым, што старшыня Цэнтральнага суду Мікалай Самасейка ідзе супернікам Лябедзька на выбарах па Старавіленскай акрузе.

Тры дні назад у паштовую скрынку лідэра АГП Анатоля Лябедзькі прыйшло паведамленьне з Цэнтральнага суду Менску пра накладзены арышт на ягоную кватэру. Падстава — нібыта няспалочаны штраф за «Эўрапейскі марш» 14 кастрычніка. Паведамленьне датуецца 6 жніўня, у той самы дзень Лябедзьку паведамілі паўторна пра немагчымасьць выезду з краіны.

«У мяне ёсьць на руках копія квітанцый, што той штраф быў сплочаны. Ніякіх запазычанасьцяў перад дзяржавай у мяне няма. Тэлефанаваў Вячорку, Івашкевічу, у іх ніякіх праблем. Ні выезд зь Беларусі ім не забаранілі, маёмасьць таксама не арыштоўвалі. Толькі супраць мяне такія меры», — кажа А. Лябедзька.

Палітык не выключае, што гэта інцыдэнт можа быць зьвязаны з тым, што ягоным супернікам на парлямэнцкіх выбары па Старавіленскай акрузе зьяўляецца старшыня Цэнтральнага суду Мікалаем Самасейкам.
«Чамусьці мне здаецца, што гэта ня ёсьць выпадковасьцю. Магчыма, што гэта нейкі новы беларускі мэтад барацьбы з палітычнымі канкурэнтамі. Замест таго, каб займацца агітацыяй, я буду вырашаць кватэрнае пытаньне. Сёньня ў Самасейкі сустрэча з выбарцамі. Схаджу паслухаю. Пастараюся задаць пытаньне і пра маю кватэру», — кажа старшыня АГП.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула