БЕЛ Ł РУС

На зернесушылцы ў Гарадоцкім раёне загінуў 27-гадовы рабочы

27.09.2017 / 15:55

Nashaniva.com

На зернесушыльным комплексе Гарадоцкай птушкафабрыкі загінуў малады рабочы. Райаддзел СК праводзіць праверку па гэтым факце.

— Устаноўлена, што пасля 7-й раніцы 25 верасня на зернесушыльным комплексе ААТ «Птушкафабрыка «Гарадок» атрымаў смяротныя траўмы 27-гадовы рабочы. Яго вопратку наматала на вал механізму выгрузкі сухога збожжа, — паведаміла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Следчыя агледзелі месца здарэння, прызначылі судмедэкспертызу, каб вызначыць ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў, а таксама тое, ці знаходзіўся малады чалавек у алкагольным ап'яненні. Акрамя таго, на зернесушыльным комплексе апыталі работнікаў, канфіскавалі дакументацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула