БЕЛ Ł РУС

Deep Purple прыедуць у Беларусь з развітальным турам

2.11.2017 / 11:16

Nashaniva.com

4 чэрвеня ў Мінску адбудзецца канцэрт легендарнай групы Deep Purple. Музыкі выступяць у «Чыжоўка-Арэне» ў рамках сусветнага «The Long Goodbye Tour», прысвечанага 50-годдзю гурта.

Адзін з самых уплывовых калектываў у гісторыі рок-музыкі прывязе ў Мінск найлепшыя песні і новы альбом «Infinite» (2017). На сцэну выйдуць Іэн Гілан (вакал), Роджэр Гловэр (бас-гітара), Іэн Пэйс (ударныя), Стыў Морс (гітара) і Дон Эйрі (клавішныя).

Маштабнае турнэ «The Long Goodbye» пачалося ў траўні 2017. Музыкі кажуць, што на гэтым гісторыя гурта можа не скончыцца — магчымыя новыя запісы. Але прызнаюцца, што ўзрост бярэ сваё. «Гэта апошні вялікі сусветны тур», -— сказаў Іэн Пэйс у інтэрв’ю парталу Rock Antenne.

Кошт білетаў: ад 55 да 130 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула