БЕЛ Ł РУС

«Калі гэтае святкаванне неабходна грамадству, то будзем разам»: Качанава выказалася пра 100-годдзе БНР

19.01.2018 / 13:50

Арцём Гарбацэвіч

Журналіст «Нашай Нівы» пагаварыў з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай, якая шмат у чым вызначае ідэалагічную палітыку ў краіне. 

Наталля Качанава з Аляксандрам Радзьковым.

«Як вы ставіцеся да ідэй, якія існуюць у грамадстве, адсвяткаваць 100-годдзе абвяшчэння БНР яскрава і на дзяржаўным узроўні?», — спыталіся мы. 

«Такія ідэі гучаць, мы таксама падключаемся да гэтых пытанняў. Але ўсё павінна быць цывілізавана: калі людзей заклікаюць выходзіць на нейкія мітынгі, гэта няправільна. А калі гэтае святкаванне неабходна грамадству, то, значыць, будзем разам, сумеснымі дзеяннямі і планамі рэалізоўваць усё гэта. Як вызначацца людзі, якім гэта неабходна, так і будзе», — сказала яна. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула