БЕЛ Ł РУС

У дэпутаты ідзе начальнік «агульнага іскавога факультэта» Вайсковай акадэміі. Што за лухта?

29.01.2018 / 14:11

Nashaniva.com

На сайце Мінгарвыканкама апублікаваны спіс зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Мінгарсавета. 

Сярод кандыдатаў у гэтым спісе можна ўбачыць гумарэску: Сяргей Мазоўка (балатуецца па Усходняй акрузе №52), які працуе начальнікам агульнавайскавога факультэта Вайсковай акадэміі, запісаны як начальнік «агульнага іскавога» факультэта. 

Палкоўнік Сяргей Мазоўка справа, фота vsr.mil.by

Цікава, ці звесткі пра сябе ў выбарчую камісію ён падаваў у пісьмовым выглядзе?

Бо вельмі падобна, што, афармляючы, чалавек прымаў іх на слых і замест «общевойскового» пачуў «общего искового». 

Гэты ляп гуляе па ўсіх афіцыйных дакументах. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула