БЕЛ Ł РУС

Украінскі дэсантнік сустрэў у Вероне расійскага прапагандыста Шэйніна і плюнуў яму ў твар

10.03.2018 / 14:3

БЮ

Баец Узброеных сіл Украіны Валерый Ананьеў напісаў у твітары, як сустрэў у італьянскай Вероне вядучага расійскага Першага канала Арцёма Шэйніна і плюнуў яму ў твар.

Шэйнін (злева) — вядучы самай адыёзнай праграмы расійскага тэлебачання «Час пакажа», якая ідзе ў прайм-тайм. У Беларусі яна транслюецца апоўначы.

«Я толькі што ледзь не забіў гэту істоту ў цэнтры Вероны. Упэўнены, ён мяне запомніць. І спадзяюся, што лёс нас яшчэ звядзе ў бязлюдным месцы», — паведаміў дэсантнік Ананьеў.

Я щойно ледь не вбив цю істоту в центрі Верони.
Впевнений, він мене запам'ятає. І сподівась, що доля нас ще зведе в безлюдному місці.

артем шейнін. Ведучий першого каналу. pic.twitter.com/CZOMdAh8Ko

— Валера Ананьев (@Valera_Ananjev) 9 марта 2018 г.

Ён заўважыў, як тэлевядучы зайшоў разам з жонкай у аптэку, і адправіўся следам.

Украінец спытаў: «Вы расійскі журналіст?».

Той пацвердзіў.

«С*ка, былі б мы ў іншым месцы, я б табе, п*дле, вочы выціснуў», — сказаў вайсковец яму ў адказ.

Ананьеў сцвярджае, што размаўляў з Шэйніным спакойна, тады як той пастаянна нешта крычаў.

«Я раз 20 яму сказаў, што хачу яго забіць, а пасля двойчы плюнуў у твар», — узгадаў дэсантнік.

Шэйнін спрабаваў супакоіць украінца, кажучы: «Мы ж у Вероне, у цэнтры Еўропы. Навошта гэта агрэсія?»

Арцём Шэйнін.

Валерый Ананьеў

Чытайце таксама: «Я забіваў, далей што?» — вядучы Першага канала шакаваў прызнаннем у праграме пра Матаролу ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула