БЕЛ Ł РУС

Адразу тры навіны, якія сталі галоўнымі ў краме AppStore, датычацца распрацоўшчыкаў з Беларусі

10.03.2018 / 19:33

Ілья Параскевіч

Беларускі праграміст Юрый Мельнічак заўважыў, што 8 сакавіка ў краме для мабільных прыладаў кампаніі Apple адразу тры «гісторыі» — штодзённыя навіны пра найбольш цікавыя дадаткі і кампаніі-распрацоўшчыкі — датычыліся Беларусі. 

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». Гаворка ідзе пра раздзел AppStore для карыстальнікаў з Расіі. 

У навінах прадстаўленыя «Гульня дня» і «Дадатак дня». Пры гэтым адна з навінаў (на малюнку вышэй — сярэдняя) таксама трапіла і ў сусветны Топ. Яна распавядае пра кампанію Tribage, якая займаецца распрацоўкай дзіцячых мабільных дадаткаў для вывучэння карэнных моваў Афрыкі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула