БЕЛ Ł РУС

Неверагодна: робат сабраў кубік Рубіка за 0,38 секунды ВІДЭА

13.03.2018 / 15:08

nn.by

Амерыканскія інжынеры стварылі робата, які змог сабраць кубік Рубіка ўсяго за 0,38 секунды. Папярэдні рэкорд больш за год утрымліваў іншы робат пад назвай Sub1 Reloaded — ягоны паказчык склаў 0,64 секунды.

Робат-рэкардсмен быў створаны аспірантам з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута Бэнам Катцам, які займаецца даследаваннямі ў галіне робататэхнікі, сумесна з распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння Джарэдам Дзі Карла.

Робат выкарыстоўвае камеру, якая перадае здымкі бакоў кубіка на камп'ютар. Той вызначае расстаноўку дэталяў галаваломкі, а затым адпраўляе звесткі спецыяльнаму алгарытму, які за долі секунды вылічае аптымальнае рашэнне задачы, робат атрымлівае каманду і перамяшчае элементы патрэбным чынам.

На відэа працэс паказаны ў арыгінальнай хуткасці, а таксама з розным запавольваннем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула