БЕЛ Ł РУС

Трамп адправіў у адстаўку кіраўніка Дзярждэпартамента Рэкса Тылерсана

13.03.2018 / 15:57

Nashaniva.com

Упершыню дырэктарам ЦРУ стане жанчына.

Carolyn Kaster, AP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звольніў Рэкса Тылерсана з пасады Дзяржсакратара ЗША. Пра гэта Трамп паведаміў у сваім Twitter.

«Майк Пампеа, дырэктар ЦРУ, стане нашым новым дзяржсакратаром. Ён зробіць фантастычную працу! Дзякуй Рэксу Тылерсану за яго службу! Джына Хаспел стане новым дырэктарам ЦРУ і першай жанчынай на гэтай пасадзе. Віншую ўсіх!», — напісаў Трамп.

Mike Pompeo, Director of the CIA, will become our new Secretary of State. He will do a fantastic job! Thank you to Rex Tillerson for his service! Gina Haspel will become the new Director of the CIA, and the first woman so chosen. Congratulations to all!

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 13 марта 2018 г.

Раней амерыканскія СМІ паведамлялі пра супярэчнасці паміж Трампам і Тылерсанам. Сам дзяржсакратар запэўніваў, што ў яго нармальныя адносіны з прэзідэнтам.

За некалькі гадзін да адстаўкі Тылерсан заявіў пра салідарнасць з Вялікабрытаніяй па пытанні аб атручэнні ў англійскай Солсберы былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула