БЕЛ Ł РУС

Дадатак YouTube для смартфонаў афіцыйна атрымаў доўгачаканую цёмную тэму

14.03.2018 / 20:51

nn.by

Мабільны дадатак YouTube афіцыйна атрымаў цёмную тэму, якую цяпер можна ўключаць у наладах. Пакуль яна працуе толькі на iOS, але хутка такая магчымасць з'явіцца і ў Android-версіі.

YouTube тэставала цёмную тэму для iOS-дадатку са студзеня. Яна выкарыстоўвае чорныя і цёмныя адценні шэрага, каб палегчыць карыстальніку прагляд відэа ў начны час. 

Для ўключэння начной тэмы неабходна, каб дадатак быў абноўлены да версіі 13.01.4. Усталяваўшы абнаўленне, адкрыйце ўкладку профілю ў правым верхнім куце, перайдзіце ў меню «Налады» і адшукайце патрэбны пункт у раздзеле YouTube.

Нягледзячы на тое, што неабходныя змены ўжо набылі моц на серверах кампаніі, цёмная тэма распаўсюджваецца сярод карыстальнікаў паступова. Таму няма нічога незвычайнага ў тым, што новаўвядзенне ўсё яшчэ недаступна вам. Верагодна, яно з'явіцца ў бліжэйшыя некалькі дзён.

Прагляд светлага кантэнту на цёмным фоне, як лічыцца, менш шкодны для здароўя вачэй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула