БЕЛ Ł РУС

Дональд Трамп абвясціў аб стварэнні ў ЗША касмічных войскаў і рэкордных з часоў Рэйгана выдатках на абарону

14.03.2018 / 21:21

nn.by

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб стварэнні ў краіне новага роду войскаў — касмічных. Ініцыятыва была агучана падчас выступу перад вайскоўцамі Корпуса марской пяхоты ў Каліфорніі. Трамп ахарактарызаваў падзею як «грандыёзную», паведамляе Fox News.

Свой выступ прэзідэнт ЗША пачаў з пахвалы амерыканскіх вайскоўцаў і іх сем'яў. Ён ад імя народа выказаў падтрымку і сказаў, што хутка ім значна падвысяць зарплату.

«[Раней] я казаў, што нам, магчыма, патрэбны новы род войскаў, але я не быў абсалютна сур'ёзны, — сказаў Трамп. — Але цяпер я лічу гэта выдатнай ідэяй. Мы ствараем касмічныя войскі. Гэта грандыёзна».

Ён назваў наступнае нарошчванне фінансавання ваеннае сферы самым вялікім з часоў Рональда Рэйгана і адным з самых буйных за ўсю гісторыю ЗША. Па словах прэзідэнта, меркаваны ваенны бюджэт на 2019 год складзе 716 мільярдаў даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула