Расія хоча забараніць яшчэ адзін прадукт з Беларусі
Рассельгаснагляд можа абмежаваць пастаўкі памідораў з Беларусі з-за сур'ёзнага павелічэння аб'ёму паставак «санкцыйнай» прадукцыі. Па выніках 2017 года Беларусь уваходзіць у лік найбуйнейшых пастаўшчыкоў таматаў у Расію, паведамляе РБК.
Канчатковае рашэнне служба можа прыняць у пачатку наступнага тыдня, паведаміла ў сераду, 14 сакавіка, журналістам афіцыйны прадстаўнік службы Юлія Мелана.
З 7 па 13 сакавіка Рассельгаснагляд і ФМС затрымалі на расійска-беларускай мяжы 12 машын з таматамі, забароненымі да паставак у Расію. Штотыдзень на гэтым участку мяжы затрымліваецца сем-восем машын з гароднінай і садавінай, забароненай да ўвозу ў Расію, дадала Мелана. Яна адзначыла, што Рассельгаснагляд заклікаў беларускі бок узмацніць кантроль за расліннай прадукцыяй, якая пастаўляецца і трапляе пад уведзенае Расіяй харчовае эмбарга.