БЕЛ Ł РУС

Заява праваабронцаў на адрас пасольства Нямеччыны

14.10.2008 / 19:8

Амбасада ФРГ без тлумачэньня прычынаў адмовіла ў выдачы шэнгенскіх візаў праваабаронцам і журналістам Уладзімеру Лабковічу, Алене Лапцёнак і Сяргею Сысу.

На сайце праваабаронцаў з арганізацыі «Вясна» зьявілася наступная заява:
«14 кастрычніка Амбасада Фэдэратыўнай Рэспублікі Германіі без тлумачэньня прычынаў адмовіла ў выдачы шэнгенскіх візаў праваабаронцам і журналістам Уладзімеру Лабковічу, Алене Лапцёнак і Сяргею Сысу.

Беларускія праваабаронцы спадзяюцца, што гэтая недарэчнасць не з’яўляецца тэндэнцыяй і будзе неадкладна выпраўленая з боку работнікаў амбасады Нямеччыны. Паколькі тэндэнцыя наладжваньня стасункаў еўрапейскіх, і ў тым ліку нямецкіх, дзяржаўных інстытутаў з беларускімі ўладамі мае ўзаемны характар, то відавочна, што падобныя дзеяньні амбасады Германіі ў Беларусі ніколькі не спрыяюць развіцьцю грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі і не стасуюцца з заявамі лідэраў краін Еўрасаюза аб усебаковым спрыяньні і ўхваленьні дзейнасьці праваабаронцаў ў Беларусі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула