БЕЛ Ł РУС

Пятро Парашэнка: Працоўная міграцыя — нармальны працэс, які праходзілі краіны-суседзі

5.04.2018 / 20:52

Nashaniva.com

а вы згодны?

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка лічыць, што працоўная міграцыя з Украіны з'яўляецца нармальным працэсам інтэграцыі краіны ў еўрапейскі рынак працы, які праходзілі краіны-суседзі, паведамляе НВ Бізнес.

Пра гэта ён заявіў на нарадзе па пытаннях дэцэнтралізацыі ў Вінніцы.

«Падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС прадугледжвае свабодны рух капіталаў, паслуг, тавараў, працоўнай сілы. Украіна становіцца часткай еўрапейскага рынку працы… Гэта нармальны працэс, іншыя краіны гэта праходзілі», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Парашэнка таксама адзначыў, што ўкраінскія працадаўцы часцей скардзяцца на недахоп працоўнай сілы. «Ужо няма праблемы беспрацоўя, ёсць праблема дакладна наадварот. Зразумела, што гэта сярэдняя тэмпература па палаце — дзесьці людзям няма дзе працаваць, а дзесьці на кваліфікаваную працоўную сілу палююць рэкрутары, у тым ліку і замежныя», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула