БЕЛ Ł РУС

Дураў папрасіў карыстальнікаў не выдаляць Telegram і паабяцаў зрабіць убудаваны ананімайзер

13.04.2018 / 15:45

nn.by

Telegram будзе выкарыстоўваць убудаваныя метады абыходу блакаванняў, якія не патрабуюць дадатковых дзеянняў ад карыстальнікаў. Пра гэта паведаміў ва «УКантакце» заснавальнік мэсэнджара Павел Дураў.

Такое фота Павел Дураў размясціў у сваім «Інстаграме» з подпісам: «Каб быць па-сапраўднаму свабодным, ты мусіш быць гатовы рызыкнуць усім дзеля свабоды».

Незалежна ад наяўнасці блакіроўкі, Telegram захавае магчымасць цэнтралізавана рассылаць апавяшчэнні ўсім расійскім карыстальнікам, інфармуючы аб развіцці сітуацыі.

Дураў папярэдзіў, што ў першыя гадзіны пасля блакавання будзе вялікая нагрузка на VPN і проксі-сэрвісы, што, хутчэй за ўсё, прывядзе да запаволення іх працы. Ён таксама папрасіў не выдаляць і не пераўсталёўваць Telegram, нават калі ўзнікнуць праблемы з сувяззю, а таксама своечасова спампоўваць абнаўленні ў App Store і Google Play.

Чытайце таксама: Як блакіроўка ў Расіі паўплывае на Telegram, як яе абысці і што будуць рабіць расіяне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула