БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд публіцыстам «Рэгнума»

14.06.2018 / 12:37

14 чэрвеня Вярхоўны суд вынес рашэнне па апеляцыйнай скарзе Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыпценкі. Скарга засталася без задавальнення, а прысуд — пяць гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на тры гады - у сіле.

- Прысуд пакінуць без зменаў, апеляцыйную скаргу без задавальнення, - зачытаў рашэнне суда старшыня на працэсе суддзя Вярхоўнага суда Уладзімір Давыдаў.

Падчас першага пасяджэння ў Вярхоўным судзе 12 чэрвеня асуджаныя прасілі адмяніць прысуд і ўсе абвінавачванні з іх зняць. Скаргу разглядалі трое суддзяў Вярхоўнага суда.

Пракурор Андрэй Савановіч падчас свайго выступу папрасіў суд пакінуць прысуд без зменаў, а апеляцыйную скаргу без задавальнення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула