БЕЛ Ł РУС

ЦТ па беларускай мове на 100 балаў напісаў 21 чалавек

25.06.2018 / 13:46

Nashaniva.com

У выходныя сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэставання па беларускай мове. Максімальныя сто балаў набраў 21 абітурыент, піша Tut.by.

Усяго, як паведамлялі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, тэст па беларускай мове гэтым летам пісала каля 24 тысяч чалавек. Трое з іх атрымалі нуль балаў.

— Сярэдні бал усіх, хто здаваў беларускую мову, амаль 36 балаў, — распавядае Юрый Міксюк, дырэктар РІКВ.

Па словах кіраўніка Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, вынікі ЦТ па рускай мове, хутчэй за ўсё, будуць гатовыя ўжо ў аўторак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула