БЕЛ Ł РУС

1/8 фіналу Кубку Беларусі: «Шахцёр» прыме брэсцкае «Дынама», БАТЭ згуляе з «Гарадзеяй», сталічнае «Дынама» - з «Мінскам»

30.07.2018 / 12:41

Nashaniva.com

У 1/8 фіналу Кубку Беларусі па футболе «Шахцёр» прыме брэсцкае «Дынама», БАТЭ згуляе з «Гарадзеяй», сталічнае «Дынама» - з «Мінскам»

У панядзелак, 30 ліпеня, у Доме футбола прайшло лёсаванне 1/8 фіналу Кубка Беларусі сезона 2018/2019, піша БелТА.

Цэнтральным матчам гэтай стадыі стане супрацьстаянне леташніх фіналістаў гэтага турніру, брэсцкага «Дынама» і салігорскага «Шахцёра». Нагадаем, берасцейцы заваёўвалі Кубак краіны два апошнія сезоны.

Іншыя пары 1/8 фіналу выглядаюць так (гаспадары паядынкаў пазначаны першымі):

«Дынама» (Мінск) - «Мінск»;

«Лакаматыў» (Гомель) - «Смалявічы»;

«Гомель» - «Іслач» (Мінскі раён);

«Віцебск» - «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна);

БАТЭ (Барысаў) - «Гарадзея»;

«Славія» (Мазыр) - «Белшына» (Бабруйск);

«Тарпеда» (Мінск) - «Слуцк».

Пераможцы на гэтым этапе турніру будуць вызначаныя па выніках аднаго матчу. Гульні 1/8 фіналу адбудуцца 11 і 12 жніўня. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула